Класкоўскі: «З сапраўдных дармаедаў падатак не здзярэш»


Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі – пра тое, навошта гэты закон Лукашэнку.

«У мяне ўражанне, што там наверсе ўжо чухаюць рэпу і таксама не задаволеныя, што ў свой час зрабілі гэты дэкрэт. Але адметнасць аўтарытарнай улады, персаналісцкага рэжыму ў тым, што [ён не можа] пасыпаць галаву попелам і сказаць: «Мы лахануліся, выбачайце, людцы добрыя. Лепей усё скасаваць і не дурыць вам галаву, не займаць дурной працай чыноўнікаў».

«Але гэтага не будзе», – лічыць Класкоўскі.

«Аўтарытарная ўлада не любіць і не хоча прызнаваць свае памылкі: адкруціць назад – паказаць сваю слабасць».

Глядзіце поўную размову Валера Руселіка з Аляксандрам Класкоўскім у «Гарачым каментары».