Класкоўскі: Масква хоча палітычнай інтэграцыі


Адзіны парламент і ўрад. Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аддаць наверх пэўныя кіроўныя функцыі ў межах гэтак званай інтэграцыі Беларусі і Расеі. Навіну агучыў амбасадар нашае краіны ў РФ Уладзімір Сямашка.

Больш падрабязна на гэтую тэму паразмаўляем з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Класкоўскім:

«З гледзішча маскоўскіх функцыянераў, Менск пакуль упарціцца, але пасля падпісання дарожных картаў, Масква будзе прымушаць да палітычнай інтэграцыі. Да наддзяржаўных надбудоў, якія возьмуць частку беларускага суверэнітэту»

  • У 2018 годзе Беларусь купляла газ па фіксаванай цане $ 129 за тыс. куб.м. У 2019 годзе гэтая цана – $ 127. Цана на 2020 год яшчэ не вызначаная. Аляксандр Лукашэнка патрабаваў, каб Беларусі далі магчымасць купляць газ па ўнутрырасейскім цэнам – па $ 70, як у Смаленскай вобласці. У Расеі лічаць такі варыянт магчымым толькі ва ўмовах больш шчыльнай інтэграцыі – гэта асноўная думка так званага ультыматуму Крамля.
  • Ультыматум Крамля або ультыматум Мядзведзева – заява прэм’ер-міністра РФ на паседжанні Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы, паводле якой на эканамічныя датацыі (у прыватнасці, праз адзіную палітыку тарыфаў і цэнаў) Беларусь можа разлічваць толькі ў выпадку рэалізацыі дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года. У прыватнасці, гаворка ідзе пра стварэнне адзінага эмісійнага цэнтру, адзінай мытні, суду і падліковай палаты. У адказ Аляксандр Лукашэнка 14 снежня заявіў, што Беларусь ніколі не адмовіцца ад свайго суверэнітэту. «Калі нас хочуць, як Жырыноўскі прапаноўваў, падзяліць на вобласці і ўпіхнуць у Расею – гэтага не будзе ніколі», – падкрэсліў ён.

Працяг размовы – у сюжэце.

Віталь Бабін belsat.eu

Фота: Mikhail Metzel / TASS