Беларусь падышла да фінальнай стадыі перамоваў з Еўразвязам у працэсе ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, заяўляюць у штаб-кватэры СГА ў Жэневе. Ці здолее Беларусь дамовіцца аб рэфармаванні сваёй унікальнай эканомікі ўзамен на доступ да аднаго з найбагацейшых рынкаў свету? І ці стане ўрэшце 165-м чальцом СГА? Разбіраўся Дзяніс Дзюба.
Якой будзе стратэгія беларуска-еўрапейскіх стасункаў у наступныя гады? У Бруселі наш карэспандэнт Алесь Сіліч паразмаўляў з Гэльмутам Шольцам, дэпутатам Еўрапейскага парламенту і чальцом дэлегацыі ў справе дачыненняў з Беларуссю.
Не Расеяй адзінай. Калі нашыя ўсходнія суседзі адмовіліся пад канец года выдаць урадавы крэдыт на 630 мільёнаў долараў, калі з’явіліся праблемы з іншымі крэдытнымі лініямі і калі кампенсацыя за расейскую брудную нафту ўсцяж была пад пытаннем, Беларусь звярнулася да свайго стратэгічнага хаўрусніка. Гэтак Аляксандр Лукашэнка не аднойчы называў Пекін. І Паднябесная дапамагла – тэрміновы крэдыт на паўмільярда долараў атрыманы. Але на якіх умовах? Разбіраўся Усевалад Шлыкаў.
Чаму прызнанне былога жаўнера спецназу Гараўскага пра ўдзел у палітычных забойствах зʼявілася менавіта цяпер? Хто і як гуляе справай загінулых? Хто мог быць наступным? Інтэрв’ю з былым камандзірам 5-ай асобнай брыгады спецназу ГРУ Генштабу СССР у Мар’інай горцы.
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прыгразіў закрыць свае стратэгічныя вайсковыя базы для арміі ЗША, калі ў Штатах набярэ абароты рух за прызнанне генацыду армянаў. Адносіны паміж краінамі сапсаваліся пасля ўварвання Турцыі на курдскія тэрыторыі ў Сірыі і рашэння Эрдагана купіць расейскія зенітныя ракетныя комплексы С-400. Але менавіта гістарычнае пытанне прымусіла Анкару разважаць аб мэтазгоднасці ўдзелу ў NATO. Сюжэт Юліі Цяльпук.
Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.