Кінолаг з Менску стала мастачкай і пераехала ў Італію


Вольга Сіліванчык ніколі не марыла з’ехаць за мяжу, а цяпер малюе на пляжы недалёка ад Рыму.

Перш чым стаць мастачкай і выкладаць у сталічнай мастацкай вучэльні, яна 20 год адпрацавала кінолагам. А калі пераехала ў Італію, мастацтва стала асноўнай крыніцай ейнага прыбытку. За што наша гераіня любіць Італію і дзе марыць сустрэць старасць, глядзіце ў першым сюжэце праграмы «Беларускі свет».

Таксама ў праграме:

  • Ідзем на рынак і гатуем армянскую вячэру з мянчанкай Алесяй Куляшовай, якая пераехала ў Ерэван.
  • Запрашаем на рэпетыцыю гурту «Dawid Szymczuk BAND» з Падляшша які, стварае сучасныя аранжыроўкі беларускага фальклору.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.