«Кінапрэм'ера тыдня»: Фрэдзі Мэрк’юры ў «Багемскай рапсодыі»


Сяргей Філімонаў, вядоўца: З якой нагоды біяграфічны мастацкі фільм пра жыццё вакаліста гурта «Куін» Фрэдзі Мэрк’юры пачынаюць пракатваць у свеце пад Хэлауін? Магчыма, ёсць шмат людзей, якія не цікавіцца вясёлымі жахамі? Так ці не, але прамоцыя «Багемскай рапсодыі» была шыкоўнай. Рэшткі гурта «Куін» вярнуліся на стадыён Уэмблі, дзе зведалі ў свой час адзін з пікаў карʼеры, а Лондан упрыгожылі ілюмінацыі ды феерверкі.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu

Фота: kinopoisk.ru