Кінапрэмʼера тыдня: «Удача Логана»


Неўзабаве мы з вамі атрымаем магчымасць паглядзець новы фільм знакамітага рэжысёра Стывена Содэрбэрга «Удача Логана».

Дыстрыбуцыяй гэтай стужкі рэжысёр пастанавіў распачаць змаганне з галівудскай сістэмай маркетынгу, з вялікімі студыямі. Стывен сцвярджае, што ягоны фільм – вельмі добры, і здымалі яго з пэўнай мэтай – спадабацца гледачам! Таму мы не мусім прайграць, нават, калі рэжысёр і не атрымае запланаваных бонусаў.

На лонданскай прэмʼеры «Удачы Логана»мы бачым і гоначнае аўто, і плакаты, і фанаў, якія прагнуць атрымаць аўтографы стваральнікаў фільма. Усё, як звычайна. Толькі самі стваральнікі выглядаюць расчараванымі, бо іх спадзяванні на паспяховы пракат у Злучаных штатах не апраўдаліся.

Больш – глядзіце ў відэа.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu