«Хто такі не ведаю, але ведаю, дзе вуліца». Менчукі – пра Каліноўскага


Сёння 155-годзе паўстання Кастуся Каліноўскага. Чаму пра гэтую дату забыліся на дзяржаўным узроўні, каментуе гісторык Алесь Краўцэвіч.

«Не толькі забыліся. Гэтая дата вельмі важная для абодвух бакоў. І для беларусаў і для антыбеларусаў. І не выпадкова яшчэ нядаўна спрабавалі Кастуся Каліноўскага выдаліць з пантэону беларускіх нацыянальных герояў», – кажа гісторык.

У падручніку для беларускамоўных школ, у асноўным вясковых, аўтары напісалі, што Каліноўскі быў бандытам і бандэраўцам, кажа Краўцэвіч.

«Каліноўскі – гэта набытак масавай свядомасці беларусаў. А гэтая ўлада і тыя куратары ў Маскве, якія за ёй сочаць, пільнуюць, каб у масавай свядомасці не было нічога беларускага».

Камуністы ў часы БССР дазволілі гераізацыю асобы Каліноўскага, таму што ён змагаўся супраць цара, кажа госць праграмы.

«Беларускія нацыяналісты, пісьменнікі, Караткевіч у прыватнасці, на поўную скарысталі і стварылі культ Каліноўскага. Цяпер яго цяжка выкараніць з масавай свядомасці».

Поўную размову Сяргея Падсасоннага з Алесем Краўцэвічам і апытанне менчукоў глядзіце ў «Гарачым каментары»