Гарачы каментар Кібальчыч забыла распавесці пра антырасейскія настроі: Святлана Калінкіна пра сюжэт «Першага каналу»


Масква і Менск – браты. А вось асобныя групы ў Беларусі напаляюць русафобскія настроі. Сам жа кіраўнік краіны гэта ўсё дазваляе. Гэта кароткі змест вялізнага сюжэту на расейскім «Першым канале» ў праграме «Воскресное время».

Расейскае тэлебачанне пужае «беларускім майданам», паказвае кадры з акцыяў нібыта зацятых нацыяналістаў, якія выходзяць на вуліцы нашых гарадоў. А алею ў агонь, паводле прапагандыстаў, падліваюць незалежныя медыі.

Асобная ўвага прысвечаная нашаму тэлеканалу, а таксама парталу «Хартыя’97». Нас вінавацяць у адкрытай русафобіі цягам некалькіх гадоў. Далі выказацца і былому кандыдату на прэзідэнцтва Міколу Статкевічу, але з пэўнымі мантажнымі падтасоўкамі, як адзначае палітык. А вось аўтарка сюжэту – скандальна вядомая іншымі матэрыяламі захаплення «русским миром» Кацярына Кібальчыч.

«У сюжэце адбылася падмена паняццяў. Ніякай русафобіі ў Беларусі няма. Мы нармальна ставімся да расейцаў. Паводле логікі сюжэту яна мусіла казаць пра антырасейскія настроі. Але супраць Расеі як дзяржавы. І такія настроі сапраўды ёсць. Многія беларусы не прымаюць таго, што робіць расейскае кіраўніцтва і як сябе паводзіць расейская дзяржава», – мяркуе публіцыстка Святлана Калінкіна.

Чаму расейскі «Першы канал» накінуўся на «Белсат»?

Адказ у відэаматэрыяле!

Глядзі таксама
Каментары