Фота на перадпраглядзе shutterstock.com
Таму Кацярыне прыходзіцца дадаткова набываць пакет інтэрнэту ў мабільнага аператара. А гэта яшчэ Br 17 на месяц. Жанчына неаднаразова скардзілася на дрэнны інтэрнэт у службу тэхнічнага падтрымання «Космас-ТБ»:
«Яны спачатку скардзіліся, што ва ўсім вінаватая аварыя, нейкія тэхнічныя форс-мажоры. Але так не можа быць кожны дзень! Потым узялі іншую тактыку – абвінавачваць мяне», – абураецца наша гераіня.
Двойчы спадарыня Кацярына дамаглася звароту грошай. Але цяпер правайдар кажа, што праблема ў старых прыладах спадарыні Кацярыны, якія не даюць нармальнай хуткасці. Але жанчына ўпэўненая: гэта спроба пазбегнуць пераразліку за прадстаўленне няякасных інтэрнэт-паслугаў.
Чаму беларусы плоцяць за высока хуткасны інтэрнэт, а атрымоўваюць пшык, дзе шукаць праўды, калі правайдар не хоча замяняць мадэм, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).