Гарачы каментар Катаванні ў турмах: мы сутыкнёмся з вынікамі такога «перавыхавання»


У рэдакцыю Белсату звяртаецца жанчына з Магілёва і просіць дапамагчы. Мы не ведаем дэталяў усёй справы, але да яе прыглядаемся і размаўляем з праваабаронцам, які прайшоў праз падобную сітуацыю – ціску ў турме. Наколькі гэта частая з’ява, калі ў месцах ізаляцыі, дзе няма кантролю, здараюцца такія рэчы? З намі на сувязі праваабаронца Андрэй Бандарэнка:

«Усюды, і не толькі ў Воршы, супрацоўнікі калоніяў прытрымліваюцца методык карацельнага пераваспітання асуджаных, існуе ціск і спробы прымусіць асуджаных рабіць тое, што хоча калонія. Як і ў выпадку аршанскай калоніі, дзе асуджаных проста прымусілі падпісваць дакументы аб абавязковай паслухмянасці. Падпісанне гэтых дакументаў з’яўляецца правам, а не абавязкам асуджанага, але калі апошні гэтага не зробіць, за ім замацоўваецца статус асобы, якая далей трымаецца крымінальных традыцый, а ў выніку яна атрымлівае ціск і пагрозы. Гэтыя людзі раней ці пазней выходзяць на свабоду і грамадству трэба будзе сутыкнуцца з вынікамі такога«перавыхавання».

Цалкам размову глядзіце ў відэа.

Глядзі таксама
Каментары