Каронавірусны крызіс у Беларусі разганяецца: ці браць крэдыты? Эканоміка з Чалым


Аляксандр Лукашэнка ўсцяж адмаўляецца цалкам прызнаць небяспеку каронавіруса. Эканаміст Сяргей Чалы мяркуе, што кіраўнік дзяржавы практычна самаізаляваўся – не столькі ад пандэміі, колькі ад прыняцця рашэнняў. Цяпер ён не робіць ніякага выбару: ні на карысць эканомікі, ні на карысць людзей. Лукашэнка адмаўляецца ад любога выбару.

«Афіцыйная палітыка цяпер – гэта палітыка азартнага гульца: рызыкнем – а можа, пранясе!» – канстатуе адмыслоўца.

Штопраўда, улады прынамсі прызналі эканамічныя наступствы пандэміі для Беларусі ды звярнуліся ў Міжнародны валютны фонд па дапамогу. Аднак перамовы з МВФ ідуць ужо дзясяты год, але дасюль штораз зрываліся.

Фонд адмаўляецца ўхваліць праграму рэформаў, пад якую Менск хоча атрымаць крэдыт, лічачы яе недастатковаю. Што ж атрымаецца цяпер і як гэта адаб’ецца на беларускай гаспадарцы ды гаманцах звычайных грамадзянаў?

Як эпідэмія ўплывае на псіхіку і рыторыку Аляксандра Лукашэнкі? Калі ў Беларусі чакаць піку захваральнасці? Якія захады робяць улады Беларусі падчас эканамічнага крызісу? Адказы – у аналітычным выданні праграмы «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым» (відэа вышэй).

Глядзіце таксама:

Давайце разбірацца
Найгоршы крызіс у гісторыі незалежнай Беларусі. Эканоміка з Чалым
2020.04.02 20:05

Праграму «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.