Кандыдатка педагагічных навук: «Адукацыя развіваецца як атрымліваецца»


Навошта ў школах столькі матэматыкі? А вывучаць паўгода чарвякоў на ўроках біялогіі? Лукашэнка склікаў нараду па адукацыі ды прэзентаваў сваё бачанне: якімі мусяць быць падручнікі ў школах, каму з настаўнікаў трэба павысіць заробкі ды ці варта ісці ў магістратуру?

Пра гэта размаўляем з Святланай Мацкевіч, кандыдаткай педагагічных навук, намесніцай старшыні Таварыства беларускай школы:

«Дакладнага шляху ў развіцці адукацыі мы не маем. Няма канцэпцыі, куды ісці, канцэпцыі рэформы адукацыі. Таму адукацыя развіваецца як атрымліваецца. Такія спосабы кіравання адукацыяй сканчаюцца развалам сістэмы, дэградацыяй педагагічнага складу на ўсіх узроўнях, і як вынік – нізкая якасць адукацыі і агульная дэпрэсія педагогаў, бацькоў і вучняў у тым ліку. […] Ідзе спроба вярнуць адукацыю ў савецкую сістэму…»

Аляксандр Лукашэнка сказаў сёння, што рэформа ў сферы адукацыі непатрэбная. Як вы лічыце, ці трэба штосьці мяняць і калі так, то што?

belsat.eu