Кандыдат: Выбарчую карусель арганізаваў Белтэлекам


Афіцыйную інфармацыю пра тое, што на датэрміновых выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў прагаласаваў кожны пяты беларус каментуе кандыдат у дэпутаты Мікалай Казлоў.

«Мы ўсталявалі асобы тых, хто ўдзельнічае ў выбарчай каруселі на аўтобусах. Гэта – аўтобус Белтэлекаму і супрацоўнікі Белтэлекаму, у нас ёсць іхныя прозвішчы. Мы рыхтуем яшчэ адзін зварот – будзем старацца, каб іх прыцягнулі да крымінальнай адказнасці».

«Пад’язджае аўтобус – яўка аўтаматычна павялічваецца», – кажа Мікалай Казлоў.

«Цяпер мяч – на баку МУС», – дадае Казлоў.

Кандыдат лічыць, што нават у такіх умовах здавацца нельга, а варта змагацца за справядлівыя выбары.

Поўную размову глядзіце ў відэа.

Фота вокладкі – радыё «Свабода»