«Калумбу беларускай гісторыі» Адаму Мальдзісу – 85


Доктару філалогіі, прафесару і стваральніку Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтру імя Скарыны – 85 гадоў!

Менавіта ён першым трапіў у беларускую бібліятэку імя Францішка Скарыны ў Лондане ды пасля апісаў свае думкі і ўражанні ў нататках. Ён жа стварыў і доўга ачольваў Міжнародную асацыяцыю беларусістаў, якая збірае і сістэматызуе веды пра нашую культуру.

Адам Мальдзіс не толькі зрабіў вялізны ўнёсак у літаратуразнаўства, але і адкрыў «Полацкі сшытак» – славуты музычны цыкл часоў ВКЛ пазней пераасэнсаваў гурт «Стары Ольса».

Дзеячы беларускай асветы ставяць імя Адама Мальдзіса ў адзін шэраг з Быкавым і Ластоўскім ды называюць яго Калумбам беларускай гісторыі і культуры і ўзорам даследчыка.

Марына Вашкевіч