Калі Папа прыедзе ў Беларусь, яго адвядуць ускласці кветкі да помніка Леніну


Ужо заўтра Літва стане сапраўдным цэнтрам сусветных навінаў. Папа Францішак раніцай прызямляецца ў аэрапорце ў Вільні. Прынамсі дзве тысячы пілігрымаў з Беларусі паедзе ў Літву. З намі на сувязі Вячаслаў Барок, пробашч касцёла Св. Антонія з Віцебску. Што перашкаджае візіту Папы ў Беларусь?

«Магчымасць такая безумоўна ёсць, не можа быць інакш. Але гэтыя словы мы паўтараем вельмі доўга. Што ў нашых рэаліях адбудзецца? Адвядуць Папу ўскласці кветкі да помніка Леніну? Ці адвязуць Папу ў Курапаты? Добра было б, калі б ён прыехаў. Але каб адбыліся змены, трэба пазнаць праўду. Ці дзякуючы таму, што прыедзе Пантыфік, мы пазнаем праўду? Нам адчыняць архівы? Мы пазнаем гістарычную праўду? Будзем здольныя рабіць адпаведныя гістарычныя высновы? Ці ўсё ж такі Папа паедзе, Папа паедзе? І далей будзем жыць у тых самых рэаліях, не шануючы закон… Вось у чым пытанне». Працяг размовы – у сюжэце.