«Калі пачнецца вайна, Беларусь зачэпіць грунтоўна»


Надышоў час называць рэчы сваймі імёнамі: тое, што адбываецца паміж Расеяй і Украінай, – гэта вайна, а не лакальны канфлікт. І Беларусь так ці інакш ужо ў яго ўцягнулі.

Калі паміж Расеяй і Украінай распачнецца маштабная вайна, найбольш можа пацярпець менавіта наша краіна. Чаму? Тлумачыць госць студыі праграмы «Размова дня» са Святланаю Калінкінай, ветэран вайны ў Афганістане, падпалкоўнік ваенна-паветраных сілаў у адстаўцы Аляксандр Камароўскі:

«Калі пуцінцы робяць рывок на захад, мы можам атрымаць тактычны ядравы ўдар з боку NATO. Калі той бок заходні пойдзе ў наступленне, Пуціну верыць нельга ні на 1 %, бо ён можа ўдарыць па нас, каб перакрыць праход».

Безумоўна, падзеі будуць разгортвацца такім чынам толькі ў самым горшым выпадку. Але горшы – не значыць неверагодны. Былы вайсковец упэўнены: у 2014 годзе ў Расеі быў гатовы сцэнар захопу Беларусі. Дакладна такі ж, які быў рэалізаваны ў Крыме. Госць студыі лічыць, што нельга сказаць дакладна, ці адмовілася кіраўніцтва суседняй краіны ад сваіх планаў. Як і адназначна адказаць, які бок падтрымаюць беларускія вайскоўцы.

Больш пра тое, як ваенны канфлікт паміж Украінай і Расеяй можа паўплываць на Беларусь, глядзіце ў праграме «Размова дня» са Святланаю Калінкінай і падпалкоўнікам ваенна-паветраных сілаў у адстаўцы Аляксандрам Камароўскім.