«Калі мяне не стане, а жонка захоча ад мяне дзяцей, то яна зможа гэта зрабіць... з замарожаных эмбрыёнаў»


Распавядаем пра пару, якая праз хваробу бацькі вырашылася на ЭКА і цяпер гадуе цудоўнага сына.

Серж Альперн ужо меў чатырох дзяцей ад папярэдніх шлюбаў, калі даведаўся, што хворы на рак. Ён «замарозіў» свой генетычны матэрыял на ўсялякі выпадак. І гэты шчаслівы выпадак здарыўся: ён сустрэў сваё каханне: Дарʼю Каткоўскую.

Пара вырашыла скарыстацца метадам экстракарпаральнага апладнення і цяпер гадуе сына Давіда. А таксама задумваецца пра дачку. Метад дазваляе займець дзяцей нават у выпадку смерці аднаго з бацькоў.

«Сярод дакументаў [якія падпісваюцца ў выпадку працэдуры ЭКА ў Ізраілі – рэд.] ёсць і такі: трэба вызначыцца, што будзе з аплодненымі яйцаклеткамі ў выпадку смерці аднаго з бацькоў, – распавядае Серж. – Мы выбралі варыянт, што той, хто застаўся жывы, можа распараджацца, як захоча. То бок, калі мяне не стане, а Даша яшчэ захоча мець ад мяне дзяцей, ёсць замарожаныя аплодненыя яйцаклеткі».

Калі штучнае апладненне сканчаецца паспяховай цяжарнасцю і нараджэннем доўгачаканага дзіцяці, для многіх гучыць гучыць як казка. Але ці задумваюцца яны, праз што мусіць прайсці жанчына, якая вырашаецца на ЭКА? Глядзіце ў апошнім выданні праграмы «Прыват з Валярынай Куставай»:

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.