Два на два «Калі чыноўнік малады, ён ахвотней ідзе на кантакт»


Амаль 80 % жыхароў Беларусі жывуць па – за межамі менскай кальцавой, між тым асноўнае жыццё краіны сканцэнтраванае менавіта ў сталіцы. Тут традыцыйна большыя заробкі, лепшы выбар і якасць медычных ды іншых паслугаў, адукацыя, сюды ж ідзе і бальшыня інвестыцыяў, што трапляюць у Беларусь.

Між тым, як вядома, Менск не гумовы, а таму сталічнае жыццё свеціць далёка не ўсім, пра што раз – пораз нагадваюць і ўлады. А таму не трапіць у лік дармаедаў у якім – небудзь мястэчку, дзе збанкрутаваў адзіны ў ваколіцах завод, альбо ў вёсцы, дзе ўшчэнт згібеў мясцовы калгас, ці дажыць да зноўку павышанага пенсійнага веку – заданне для рэгіяналаў куды больш складанае, чымся для жыхароў сталіцы. Акрамя сацыяльных і эканамічных, цяжка адстаяць свае грамадзянскія ды палітычныя правы ў правінцыі, дзе няма ані праваабаронцаў, ані незалежных журналістаў, якія б дапамаглі бараніцца ад чыноўніцкага і міліцэйскага сваволля.

Госці ў студыі: Сяргей Лапуцін, “Гавары праўду”, Магілёў, і Вадзім Левон, “Рух за Свабоду”, Гарадзеншчына

[/vc_column_text][/vc_column][/vc_row]

Глядзі таксама
Каментары