Давайце разбірацца Калі чакаць новага крызісу?


Надыходзіць глабальная рэцэсія. А ў Беларусі спее ўласны крызіс. Калі чакаць эканамічнага пагаршэння, як доўга яно працягнецца і як адаб’ецца на беларусах? Чатыры знаныя беларускія эканамісты аналізуюць цяперашнюю эканамічную сітуацыю ў Беларусі.

Сёлета рост айчыннай эканомікі запаволіўся ўтрая ў параўнанні з мінулым годам.

«На сёння падзеі пайшлі наўскач. Падзенне аб’ёму прамысловай вытворчасці будзе нарастаць», – мяркуе эксперт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Абуховіч.

Эканамісты пацвярджаюць: рэнтабельнасць прадпрыемстваў зніжаецца, а нізка рэнтабельных сярод іх робіцца ўсё больш.

Асноўная пагроза эканамічнай сітуацыі Беларусі, пра якую адкрыта гаворыць нават Нацыянальны банк, – закрэдытаванасць дзяржаўных прадпрыемстваў ды іхная няздольнасць вяртаць узятыя раней крэдыты.

Што ў сувязі з гэтым будзе з рублём, заробкамі і коштамі ў крамах? Што кажуць адмыслоўцы пра новы пакет расейскіх датацыяў у межах інтэграцыйных дамоўленасцяў паміж Масквой і Менскам? Глядзіце ў выданні.

Праграму аўтарскіх расследаванняў Станіслава Івашкевіча «Давайце разбірацца» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Фота: Forum / POOL New

 

Глядзі таксама
Каментары