Гарачы каментар «Калі б не адбыўся Дзень Волі-2018, мы б засталіся ў гісторыі лузерамі»


Менавіта святкаванне 100-годдзя БНР трапіла ў топ падзеяў году як на «Белсаце», гэтак і ў нашых калегаў з Радыё «Свабода». Нацыянальнае свята незалежнасці немагчыма было ўявіць без яго арганізатараў, аб’яднаных вакол «Арт Сядзібы». На відэасувязі з намі – сузаснавальнік «Арт Сядзібы» і суарганізатар Свята «#БНР100» Павал Белавус:

«Мы ўсё арганізоўвалі не для таго, каб атрымліваць нейкія прэміі, званні, штосьці яшчэ. Мы ўжо пачалі падрыхтоўку да святкавання Дня Волі ў наступным годзе. Гэта нашае жыццё, гэта важна мне, нашым сябрам, тым людзям, якія гэта робяць.

Важна тое, што паралельна ў розных краінах адбываліся мерапрыемствы: і ў Літве, і ў Польшчы, і ў Эстоніі, і ў Латвіі. Гэта 100-годдзе Еўропы, новай Еўропы. Можа мы змаглі і зрабілі гэта таму што калі б нічога не было, і гэта скончылася б ці невялікім мітынгам ці проста разгонам, мы б у гісторыі засталіся такімі лузерамі, якія, здаецца, і змагаліся столькі гадоў за незалежнасць, і адстойваюць незалежнасць, але нічога зрабіць не змаглі…»

А якія самыя знакавыя падзеі сёлета можа адзначыць наш тэлеканал? Што галоўнага было ў нашых эфірах? Глядзім.

belsat.eu

ФОТА: Вячаслаў Радзіміч

Глядзі таксама
Каментары