Размова Каго Лукашэнка пасадзіць за стырно «нашамабіля»?


Кіраўнік Агенцтва дзелавых сувязяў Валянцін Лопан перакананы, што «Geely» не стане «народным аўтамабілем».

Аляксандр Лукашэнка назваў запуск серыйнай вытворчасці гэтых легкавікоў на беларуска-кітайскім заводзе ажыццяўленнем сваёй мары, паабяцаўшы прастымуляваць попыт на іх.

Анансаваны план продажу «Geely» (60 000 аўтаў на год) занадта аптымістычны, кажа Валянцін Лопан.

Бо Беларусь не мае столькі сродкаў, каб на ўзор Расеі падтрымліваць з бюджэту свой аўтапрам. Дый апублікаваныя кошты пакуль не «народныя». Таксама не варта спадзявацца, што Расея пусціць беларуска-кітайскія легкавікі на свой рынак: бар’еры маюць паўстаць ужо ў хуткім часе.

Якія гэта будуць перашкоды, каго і як у Беларусі можна заахвоціць сесці за стырно «нашамабіля», чаму ўвесь спадзеў на кітайцаў – падрабязней у поўным выданні праграмы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Валянцінам Лопанам.

Глядзі таксама
Каментары