Рэпартэр Каб перасталі затыкаць рот. Жанчыны змагаюцца за лепшыя ўмовы ў радзільнях Магілёву


У Магілёве маладыя маці стварылі гендарную ініцыятыву «Ружа», што адсочвае сітуацыю з абслугоўваннем і ўмовамі ў мясцовых радзільнях.

Жанчыны змагаюцца за змены ў стаўленні да цяжарных і выкананне законаў у адносінах да іх. Замест Канстытуцыі і Закону аб ахове здароўя акушэркі кіруюцца клінічнымі пратаколамі ды загадамі. А калі нехта пачынае казаць пра свае правы, асабліва калі мае досвед, то яму проста закрываюць рот. Пра свае пакуты жанчыны распавядаюць у рэпартажы.

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

У інвалідаў з’явілася магчымасць атрымаць адукацыю не выходзячы з дому!

Беларускія энтузіясты распрацавалі ды запусцілі валанцёрскі адукацыйны інтэрнэт-праект «У Савы».

Ён аб’яднаў людзей з розных куткоў свету – Беларусі, Украіны, Расеі, Казахстану ды нават з Францыі. Праграма працуе ўжо каля паўгода. За гэты час больш за сотню вучняў з абмежаванымі магчымасцямі змаглі засвоіць розныя спецыяльнасці. Аднак нягледзячы на тое, што выкладчыкі працуюць, не атрымліваючы заробку, школа «У Савы» патрабуе грошай, якіх у інвалідаў няма.

Унікальны палацава-паркавы комплекс у Шчорсах патрабуе дапамогі

Сёлета культурна-асветніцкі фонд «Шчорсы і Храптовічы» зладзіў валанцёрскі летнік, дзякуючы якому прыбралі смецце, што збіралася тут дзясяткі гадоў. Але гэтых намаганняў відавочна недастаткова, каб захаваць адную з найбуйнейшых гістарычных пярлінаў Беларусі.

Якія сёння існуюць праблемы ў Шчорсах? І што можа зрабіць кожны з нас для захавання гістарычнай спадчыны нашай краіны? Пра гэта – у наступныя хвіліны.

Фота на застаўцы roddoma.by

Глядзі таксама
Каментары