Беларускі свет Івонка Сурвіла: жыццё маладой рэспублікі БНР было вельмі актыўным


Гутарым са старшынёй Рады БНР Івонкаю Сурвілай з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння рэспублікі.

Спадкаемніца Яна Серады і Язэпа Варонкі распавяла нашаму карэспандэнту Рафалу Андрасюку пра падзеі 1918 года ды іх уплыў на сучаснасць.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

Жыхары Кіеву размаўляюць па-беларуску лепей за беларусаў

Не кожны беларус змог бы падтрымаць размову ў гэтым клубе. Бо не кожны ведае сваю мову гэтак, як ведаюць беларускую тут.

Штотыдзень у Кіеве збіраюцца ўкраінцы, якія вывучылі нашую мову, каб папрактыкавацца. Чытаюць ды нават пішуць вершы па-беларуску, спяваюць песні, абмяркоўваюць навіны і мараць пра тое, каб яшчэ з’ездзіць у Беларусь. Беларускі размоўны клуб у сталіцы Украіны наведала Адэля Дубавец.

Па слядах творчасці Міхала Андрасюка

«Поўня» – гэта загаловак найноўшай кнігі Міхала Андрасюка. Гэты падляскі беларус значную большасць сваіх твораў піша на роднай мове.

Міхал – сябра літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Нашая здымачная група сустрэлася з ім у месцах, у якіх і пра якія ён найчасцей піша: у Гайнаўцы, дзе жыве ўзімку, роднай Войнаўцы, дзе бавіць лета, і ў пушчы, якая побач.

Глядзі таксама
Каментары