Dэвайс Італьянцы прапанавалі будаваць жыллё наборам з пяці 3D-друкарак


https://www.youtube.com/watch?v=GbLqycloXEQ&feature=youtu.be

Італьянская кампанія «WASP» анансавала праект, які прадугледжвае выкарыстанне пяці 3D-друкарак і дадатковага абсталявання для будаўніцтва жылля і 3D-друку бытавых рэчаў. Паводле задумы аўтараў праекту, для зручнасці транспартавання прыладу будуць змяшчаць у стандартны транспартны кантэйнер.

У камплект увойдзе 12-метровая будаўнічая 3D-друкарка, трохметровая прылада для друку мэблі і буйных рэчаў, і некалькі кампактных друкарак для дакладнага друку невялікіх абʼектаў з фотапалімернай смалы. Для вытворчасці посуду ў камплект уваходзіць печ для абпалу і экструдар для гліны.

Таксама ў камплект плануецца ўключыць зварачны апарат, кампрэсар, шліфавальную машынку, партатыўны такарны станок, мотаблок, біягазавы электрагенератар. Асноўная будаўнічая друкарка «BigDelta» здольная друкаваць цалкам невялікія дамы з падручных матэрыялаў, у тым ліку з гліны, што вельмі зручна для будаўніцтва таннага жылля. Іншыя падрабязнасці канцэпту пакуль не паведамляюцца.

КС, belsat.eu. Фота 3DPrint.com

Глядзі таксама
Каментары