Інструкцыя «Белсату»: як правільна збіраць грыбы


Калі няма мяса, то і грыб – закраса. Праўдзівасць гэтай беларускай прыказкі на сваім прыкладзе правяраў вядоўца Віктар Шукеловіч.

Героі праграмы «Вяскоўцы» распавялі Віктару, як правільна збіраць грыбы, адрозніваць ядомыя дары лесу ад неядомых, ды як трэба іх гатаваць, каб быў рай у роце. А вясковая дызайнерка паказала, як упрыгожваць падворак і нарыхтоўваць садавіну ды гародніну.

Апрача гэтага, у праграме – гісторыя святой грушкі, да якой людзі прыходзяць са сваймі просьбамі ды якую не здолелі знішчыць камуністы ў савецкія часы.

Людзі ідуць да дрэва з просьбамі і пакідаюць там прынесены з сабою крыж як ахвяру. Крыжы там розных памераў, колераў і відаў. Людзі кажуць, што пад гэтай грушкаю Маці Божая з’явілася хворай пастушцы і паабяцала ёй шчаслівы лёс. Што здарылася з пастушкаю і ці выжыў Віктар пасля грыбной дэгустацыі, глядзіце ў прэм’ерным выданні праграмы «Вяскоўцы».