Ігнат Буйніцкі – шляхціч, які зрабіў шалёна папулярным беларускі фальклор


Ад яго дзейнасці адварочвалі нос шмат хто з г.зв. адукаваных людзей ці то польскай, ці то расейскай культуры. А гэты чалавек – шляхціч старажытнага гербу «Лебедзь» не толькі ўбачыў агромністы мастацкі патэнцыял беларускіх народных спеваў і танцаў, але і паказаў яго на высокай тэатральнай сцэне.

Аказалася, што селянін-беларус са сваёй культурай зусім не горшы за іншыя больш «шляхетныя народы». Буйніцкі меў са сваёй трупай шалёны поспех, дзе б ні з’яўляўся. Нездарма ўпарта трымаецца легенда пра тое, што ён нават і памёр у час танца.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

belsat.eu