Хто вінаваты ў правале місіі МС-10?


Запуск ракеты «Саюз» з расейскім і амерыканскім касманаўтамі на борце скончыўся аварыйным вяртаннем капсулы з экіпажам на Зямлю. Гісторыя сусветнае касманаўтыкі ведае толькі адзін падобны прыклад.

У чальцоў экіпажу Саюзу-МС-10, які праз тэхнічныя праблемы не выйшаў сёння на арбіту зямлі і мусіў аварыйна прызямліцца, знайшлі праблемы са здароўем. Якія праблемы ёсць у касманаўтаў Аляксандра Аўчыніна і Тайлера Хэйга дакладна не паведамляецца. А вось якія праблемы чакаюць «Роскосмас» пасля гэтага няўдалага запуску высветлім з кандыдатам тэхнічных навук, былым дарадцам касмічнага класцеру фонду «Сколкава» Вадзімам Лукашэвічам.

«Галоўнае, што касманаўты засталіся жывыя. Увогуле, гэта вельмі сур’ёзная аварыя. Адбылася праблема падчас аддзялення ступені. Справа ў тым, што ўся расейская касманаўтыка заснавана на гэтай ракеце, якая выкарыстоўваецца з самага пачатку і зʼяўляецца адной з самай надзейнай. Падобных эксцэсаў не было за ўсю гісторыю, бо яна лічылася вельмі надзейнай. Таму ў выніку Расея будзе вымушана спыніць выкарыстанне ракет, а значыць па-сутнасці спыніць палёты», – адзначыў Вадзім Лукашэвіч.

Цалкам размова ў відэа.