Хто ў беларускім кіраўніцтве гатовы гандляваць суверэнітэтам?


Дырэктар Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі расказаў пра рэакцыю ўладаў у Маскве і Менску на нядаўні даклад гэтай інстытуцыі «Беларусь у кантэксце супрацьстаяння Расія–НАТО» і, у прыватнасці, на прапанову, каб беларускія чыноўнікі і вайскоўцы падпісвалі «Патрыятычны акт».

Як Расея стварае канфліктную дынаміку ў краінах постсавецкай прасторы, у тым ліку ў Беларусі, згодна з «дактрынай Герасімава» – канцэпцыяй вядзення гібрыднай вайны, распрацаванай тамтэйшым Генштабам? Падрабязней – у «Размове Мацкевіча»