Хто стварыў Беларусь і беларусаў?


Фота на перадпраглядзе vyshivanka.org

Беларуская нацыянальная ідэя паўставала ў ХІХ ст. падчас бурнага фармавання нацый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Мы пачыналі адначасова з іншымі народамі, сёння маем сваю дзяржаву, але беларуская нацыянальная самасвядомасць непараўнальна слабейшая за польскую, украінскую, літоўскую. Дзе прычыны гэтага аўтсайдарства?

Прамысловая адсталасць, непісьменнасць насельніцтва, праваслаўе, моўная блізкасць да Расеі? А можа ўдзел у «чужых» паўстаннях за «чужыя» інтарэсы? Як прайграць усё навокал, але стварыць свой народ і займець шанец на дзяржаву? Як здольнымі на паўстанне ўласнага народу выслізнуць з абдымкаў двух культурных, але агрэсіўных нацый? Усё гэта тэмы новага выпуску гістарычных дэбатаў «Intermarium», якія вядзе Павал Мажэйка.

У сённяшнім выданні бяруць удзел:

  • Валер Булгакаў, рэдактар часопісу «ARCHE», аўтар кнігі «Гісторыя беларускага нацыяналізму».
  • Павал Церашковіч, кандыдат гістарычных навук, этнолаг, культурны антраполаг, аўтар кнігі «Этнічная гісторыя Беларусі XIX – пачатку XX стагоддзяў».
  • Вольга Масцяніца, Інстытут гісторыі Літвы.
  • Аляксей Ластоўскі, сацыёлаг, супрацоўнік Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».

Праз скайп:

  • Пэр Андэрс Рудлінг, шведска-амерыканскі гісторык, прафесар Лундскага універсітэта (Швецыя). Аўтар кнігі «Узлёт і падзенне беларускага нацыяналізму. 1906–1931».