Хто і як зарабляе на цяжкіх хваробах беларусаў? Расследаванне «Белсату»


Палітыка Аляксандра Лукашэнкі прывяла да распаўсюду карупцыйных схемаў у вытворчасці айчынных лекаў. Як гэта працуе? Чаму айчынныя прэпараты каштуюць у некалькі разоў даражэй за імпартныя адпаведнікі? Хто нажываецца на здароўі беларусаў? Глядзіце ў новым расследаванні Вольгі Ратміравай і Станіслава Івашкевіча ў праграме «Давайце разбірацца».

Станіслаў Івашкевіч і Вольга Ратмірава

Дзесяць гадоў таму кіраўнік Беларусі заявіў, што краіна мусіць мець уласныя лекі. Па-першае, каб знізіць на іх кошты, па-другое, гэта пытанне нацыянальнай бяспекі. Пачалі праграму імпартазамяшчэння, у выніку якой у беларускіх аптэках больш як палова лекаў – айчынныя прэпараты. З’явіўся з дзясятак новых фармацэўтычных прадпрыемстваў, распачаўся выраб соцень новых медыкаментаў.

Адное з такіх прадпрыемстваў – таварыства з абмежаванай адказнасцю «Націвіта», якое ўваходзіць у кола лідараў беларускай фармацэўтыкі. Перадусім у сферы лекавання раку. Адзін з іх флагманскіх прэпаратаў – «Трастазумаб», які выкарыстоўваюць у лячэнні злаякаснай пухліны.

Каманда праграмы «Давайце разбірацца» пастанавіла прыгледзецца да дзейнасці гэтай кампаніі. Журналісты вывучылі дзяржаўныя закупы анкалагічных прэпаратаў за апошнія гады. Вынікі расследавання шакавалі. Як у выніку такога імпартазамяшчэння цяжкахворыя беларусы застаюцца без даступных прэпаратаў і хто на гэтым нажываецца, глядзіце ў праграме (відэа вышэй).

Глядзіце таксама:

Расследaванні
Хто нажываецца на здароўі беларусаў? Расследаванне «Белсату»
2019.02.21 19:05

Новыя расследаванні праграмы «Давайце разбірацца» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.