Гарачы каментар «Хатні гвалт разглядаецца мужчынамі як спроба самазацвердіцца і вярнуць кантроль»


Кожная трэцяя беларуска патрабуе абароны перад хатнім гвалтам. І гэта толькі тыя дадзеныя, якія паддаюцца даследаванню. Але ёсць гвалт над дзецьмі, мужчынамі і іншымі сацыяльнымі групамі. Але Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што ўсё гэта не пра нас. Жанчыны, якія змагаюцца за свае правы, спрабуюць узяць справу ў свае рукі, актывісты выходзяць сёння ў парк Горкага і вывешваюць акрываўленыя кашулі як сімвал сямейнага гвалту.

Ірына Альхоўка, МГА «Гендэрныя перспектывы»:

«Я думаю, гэта звязана з супрацьдзеяннем некаторых рэлігійных арганізацый, якія баяцца, што супрацьдзеянне гвалту знішчыць некаторыя традыцыйныя каштоўнасці. Незразумела толькі якія гэта каштоўнасці. Бо тыя, хто чытаў канцэпцыю законапраекту, разумеюць, што ён накіравану ў першую чаргу на эфектыўную абарону ахвяраў хатняга гвалту. […] Праблема хатняга гвалту сапраўды мае гендарны характар. Таму што большасць ахвяраў – гэта жанчыны, а большасць агрэсараў – мужчыны. І гэта не проста так. Чыноўнікі ААН не раз каментавалі, што гвалт у дачыненні да жанчын разглядаецца мужчынамі як спроба самазацвердіцца і вярнуць кантроль…»

Фота: PHOTOPQR / LE TELEGRAMME / FRANCOIS DESTOC / FORUM

 

Глядзі таксама
Каментары