Грошы скончыліся. Як выжыць без іх?

Калі ў вас была крыніца прыбыткаў, але знікла праз крызіс, трэба шукаць іншую. Але гэта не заўсёды проста. Эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі дае парады, як перажыць цяжкія часы з мінімальнымі стратамі.

Калі ў горадзе жыць няма як, бо грошай няма і не прадбачыцца, то кожны, у каго ёсць родныя, сваякі, добрыя аднавяскоўцы – у выйгрышы: галодны не будзе, калі схаваецца ў вёсцы да лепшых часоў. Для тых, каму дарогі ў вёску няма, адкрываецца шанец пазмагацца за выжыванне ў горадзе.

Эканамічны ўцякач у вёску трапляе ў празрыстае сацыяльнае асяроддзе, што прымушае жыць як усе. Гарадскі чалавек без грошай – трапляе ў чорныя глыбіні ананімнага жыцця.

Сацыяльныя кантакты і навыкі

Таму нельга губляць сацыяльных кантактаў і прафесійных навыкаў, бо імкліва ператворышся ў нікому не патрэбнага нелегала.

Ахайны знешні выгляд, ураўнаважанасць і асцярожнасць, пастаянны пошук крыніц існавання і нязломная ўпартасць у адстойванні сябе – сродак захавацца.

Але як толькі робіцца зразумелым, што з грашыма – туга, варта, як кажуць авіятары, змяніць калідор – перайсці да спажывання ўсяго самага таннага і татальнай эканоміі.

Прынцып левай рукі

Уявіце сабе нейкае рэстараннае меню. Можна закрыць праваю рукою цэны і выбіраць тое, што любіш, альбо нешта цікавае.

А калі жыццё дагнала, то наадварот: пакідай адкрытым толькі цэннік ды выбірай – што па кішэні. Бо, найімаверней, кішэня будзе папаўняцца выпадкова.

Таму што адкрыецца сапраўдная ліквіднасць усяго, што маеш. Бо ўсё, што можна прадаць, трэба прадаваць, пакуль бяруць.

Назапашаная маёмасць

Тут спатрэбіцца поўная і сур’ёзная рэвізія ды цвярозая ацэнка.

Прадаваць прыйдзецца таму, хто дае грошы адразу, а яны многа не даюць.

Тыя, што даюць не адразу, часцяком не даюць наагул. Чым ніжэйшы сацыяльны слой гораду, у які вы трапляеце, бяднеючы, тым чарнейшыя і прасцейшыя там норавы.

Паралельна з чапляннем за звычныя ў мінулым сацыяльныя кантакты і пошукамі сродкаў на пракорм гарадскі выжывальшчык мусіць вывучаць дабрачыннасць.

Сістэма дабрачыннасці

Чырвоны Крыж і храмы ўсіх канфесій, аб’яднанні жанчын і ветэранаў, сацыяльныя службы – усе, хто можа нешта даць, павінны быць вядомыя. Каб, добра ведаючы расклады, паспяваць на раздачу, калі тое спатрэбіцца.

Гэтак сама трэба ведаць і месцы падзённай работы, дзе могуць даць якую капейчыну, прадукцыю ці падкарміць.

Наступны этап, яшчэ бліжэйшы да дна, – гэта пошукі ўсяго пакуль што непатрэбнага бальшыні іншых: другаснай сыравіны, пладоў, грыбоў, а потым і тога, што кепска ляжыць. Пра тое, спадзяюся, не давядзецца разважаць восенню.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • Бізнес адаптаваўся да крызісу
  • Кошт адпачынку ў Беларусі
  • Улады не дапамаглі бізнесу – цярпяць людзі

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Міхал Залескі, belsat.eu

Больш матэрыялаў

У Беларусі патрэбны цэнтр для крызісных сітуацыяў

«Беларусь паступова ператворыцца ў Прыднястроўе». Што выратуе эканоміку?

Колькі плацяць беларусы за міліцэйскі гвалт?


«Каму гэтая інфармацыя што дасць?» Як ад беларусаў хаваюць сапраўдны маштаб эпідэміі

Грошы на чужой бядзе. Хто нажываецца на эпідэміі?

Новая нармальнасць. Якой будзе Беларусь пасля пандэміі?

Каронакрызіс. Параўналі дзяржаўную дапамогу ў Беларусі ды іншых краінах

Медыцына не для ўсіх. Дзе і хто лечыць чыноўнікаў?