Гісторык распавёў, хто сапраўды перамог у Другой сусветнай вайне


Дзень Перамогі, Дзень памяці і прымірэння, Дзень перамогі над фашызмам. У кожнай краіне 8-га і 9-га траўня носіць сваю назву. І кожная краіна па-рознаму адзначае гэтую дату. Аднак танкі на Краснай плошчы ў Маскве і маштабныя шэсці па праспектах у Менску праходзілі за гэтыя 74 гады далёка не штогод.

Як адбывалася трансфармацыя гэтага свята, абмяркуем з гісторыкам Ігарам Кузняцовым.

– У Новасібірску з помпай адкрылі помнік Сталіну. Ці магчыма нешта падобнае ў нас?

– Мы гэта зрабілі яшчэ ў 2005 годзе, калі адкрылі Лінію Сталіна, там стаіць бюст. Таму Новасібірск адстаў ад нас.

– Для беларусаў вайна пачалася ў 1939 годзе, але мы ўсё роўна прывязаныя да даты 22 чэрвеня. На Ваш погляд, чаму?

– Не змянілася беларуская гісторыя, яна засталася савецкай. Пра гэта сведчыць апошняе інтэрв’ю дырэктара Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук: яго можна было б 20 гадоў назад апублікаваць у газеце «Праўда», і ўсе сказалі б: нармальна! […]

– Дзень Перамогі адзначаецца і ў Расеі, і ў Беларусі. Дык хто і над кім перамог у гэтай вайне?

– Трэба адкінуць усе ідэалагічныя штампы і нарэшце сказаць, што ў гэтай самай крывавай вайне ў гісторыі чалавецтва (апошняя лічба – каля 42 мільёнаў загінулых) не палкаводцы перамаглі, не генералісімус Сталін! Трупамі завалілі гэтыя землі кулямёты нямецкія, і ў канцы, толькі дзякуючы народу, дзякуючы вытрымцы, мужнасці народа, які не здолелі знішчыць у гады рэпрэсіяў, народа, які стаў у абарону сваёй Айчыны, была здабытая перамога! Таму я катэгарычна супраць узвышэння асобных военачальнікаў, генералісімуса Сталіна, супраць таго, каб гаварыць, што дзякуючы 10 сталінскім ударам была атрыманая перамога ў гэтай крывавай вайне!

Уся размова – у відэа.

belsat.eu