Гісторык: «Мы пакрываем злачынцаў, якіх ужо няма ў жывых»


Ноч памяці, ноч расстраляных паэтаў. У Курапатах адбываюцца мерапрыемствы, якія будуць ладзіцца да поўначы. З намі на сувязі гісторык Ігар Кузняцоў:

«Пра дакладную колькасць ахвяраў мы не даведаемся ўжо ніколі. Лічбы, якія мы сёння маем – ад 600 000 рэпрэсаваных. Гэта і вышэйшыя меры пакарання, лагеры, турмы. Паводле маіх падлікаў гэта 1 400 000 – 1 600 000 толькі на тэрыторыі Беларусі, не ўлічваючы тых беларусаў якія жылі ў Расеі, Казахстане ды іншых месцах».

Паводле гісторыка Ігара Кузняцова, каты не будуць пакараныя, пакуль у нас жывуць іх традыцыі.

«Гэта і партрэты Дзяржынскага ў кабінетах, і музеі імя Сталіна. Мы ўжо ў 21 стагоддзі. Ані цяперашняе кіраўніцтва, ані КДБ, ані дзяржава не нясе персанальна адказнасць за падзеі, якія былі падчас БССР і СССР. Але, на жаль, гэтая мяжа не пройдзена. Таму гэта таямніца, калі іншыя суседзі публікуюць спісы агентуры, мы не можам зрабіць нават кроку. Мы фактычна пакрываем злачынцаў, якіх няма ў жывых. Мы не заклікаем да помсты іх сваякоў, яны таксама ні пры чым, але каб паставіць гістарычную кропку, трэба паведаміць і пра імёны ахвяраў, і пра імёны катаў».

Працяг размовы– у сюжэце.