Гісторык: Калі б беларусы не стварылі БНР, сёння не было б Беларусі, гэта проста медычны факт


Пра значэнне Беларускай Народнай Рэспублікі для сучаснай Беларусі размаўляем з гісторыкам Ігарам Мельнікавым.

Ігар Мельнікаў, гісторык: Калі б беларусы не казалі ў сакавіку 1918 года, што яны жадаюць жыць у незалежнай дзяржаве, сёння не было б ніякай Беларусі. Гэта проста медычны факт. Гэта быў цяжкі момант, калі ўсё было супраць беларусаў: тут знаходзіліся кайзераўскія войскі, бальшавікі, Першы польскі корпус. І ў гэты момант беларусы ўсё ж такі знайшлі сілы, сказалі, што жадаюць жыць у незалежнай дзяржаве, выпусцілі Статутныя граматы, пачалі ствараць сімволіку, пачалі ствараць свой урад. І гэты крок паслужыў значным падмуркам для стварэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Вялікай праблемай з’яўляецца тое, што дзеячы БНР не змаглі стварыць эфектыўных вайсковых фарміраванняў. Калі б было войска, тады б дзеячам БНР было значна лягчэй рабіць сваю справу. Шмат беларусаў было на Румынскім фронце. Немцы, якія знаходзіліся ў Менску, не дазволілі гэтым амаль 100 тысячам беларусаў дайсці да Беларусі і апрануць, можна сказаць, беларускія мундзіры. Важным момантам было тое, што не ўсе беларусы разумелі сэнс таго, што зараз ствараюць дзеячы БНР. Мясцовыя жыхары не разумелі ўвогуле, што адбываецца. Там бальшавікі, Польскі корпус, таму кайзераўскія войскі, а тут беларусы спрабуюць нешта сваё…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu