Гіпнатычны сэт «Shuma» ў «Belsat Music Live»

У новым выданні аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з гіпнатычным сэтам выступіць «Shuma».

Ім удалося злучыць два неспалучальныя сусветы – сучасную электроніку і старадаўнія народныя спевы. Іхная музыка гучыць у клубах, на тэхна-вечарынах, у гандлёвых цэнтрах, «Макдоналдсе» і цягніках.

Чым даводзіцца ахвяраваць дзеля творчасці? Ці пагадзіліся б на працу ў Мінкульце? Чаму цяпер яны выступаюць у фармаце дуэту, і як гэта адаб’ецца на далейшай творчасці? І наколькі рэальны ад’езд гурта з Беларусі? Пра гэта і не толькі Руся ды Аляксей Будзько распавядуць вядоўцы Міры Шульц.

У праграме прагучаць песні:

  • «Rano-Rano»
  • «De Ty Kupalo»
  • «To-To-To»
  • «Miz Kamor»

(словы народныя ў апрацаванні Марыны Шукюравай, музыка Аляксея Карабейніка)

Больш матэрыялаў

Этна-трыа Троіца ў #BML Stars. Жывы сэт у разбуранай бажніцы ў Беразаўцы

Беларускія рок-гіты на ўсе часы – у студыі #BML

Топ беларускага пост-панку ды індзі. Плэй-ліст ад #BML

Рок па-беларуску. Плэй-ліст ад #BML

Крамбамбуля, Pomidor/off, Super Besse, Nürnberg у зборнай #BML

Haina – рок у новым фармаце ў #BML

«Союз» – супергурт, які грае фэйк-джаз у #BML

Shuma ў BML Premium – новае вымярэнне беларускага фольку