Польскія камандзіры высока цанілі беларусаў. Размова з гісторыкам Ігарам Мельнікавым пра верасень 1939-га

1 верасня 1939 года нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу, і менавіта так пачалася Другая сусветная вайна. А наколькі гэтая дата знакавая для беларусаў? Размаўляем сёння з гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Ігарам Мельнікавым.

«Насамрэч гэта сапраўды ключавая дата. З 1 верасня звязаны не толькі напад Германіі на Другую Рэч Паспалітую, на Польшчу, але таксама звязана і тое, што 70 тысячаў нашых суайчыннікаў першымі, разам з палякамі, з украінцамі пайшлі змагацца супраць нацыстаў. І змагаліся мужна. Польскія афіцэры, польскія камандзіры пазначалі, што на беларусаў, на палешукоў можна пакласціся, яны не адступаюць, яны б’юцца вельмі мужна. Але пасля 1 верасня прыйшло яшчэ і 17 верасня – лёсавызначальны дзень для Беларусі. Менавіта ў гэты дзень адбылося абʼяднанне дзвюх частак, падзеленых у 1921 годзе. Якім чынам гэтае абʼяднанне адбывалася, і колькі людзей за гэта заплаціла ўласным жыццём, я расказваю ў сваёй новай кнізе «Верасень 1939-га. Магілы «неабʼяўленай» вайны».

Я лічу, што гэтае выданне важнае для сённяшняй Беларусі, таму што тады былі не толькі яблыкі і кветкі, тады была сапраўдная жорсткая вайна…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Падтрымаць новую кнігу гісторыка Ігара Мельнікава можна тут. Збор сродкаў ідзе на краудфандынгавай пляцоўцы «Улей». Новая кніга Мельнікава асвятляе гісторыю падзей верасня 1939 года на тэрыторыі Беларусі, а таксама сталінскіх рэпрэсіяў супраць жыхароў заходніх рэгіёнаў БССР у 1940-1941 гг.

Вітаўт Сіўчык belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Візіт у Сочы: Лукашэнка адмовіўся ад расейскіх базаў. Вечаровы эфір за 26 верасня

Што чакае свет пасля «рэферэндумаў» ва Украіне? Вечаровы эфір за 23 верасня

У РФ мабілізуюць 1 млн чалавек: беларусы баяцца мабілізацыі ў РБ. Вечаровы эфір за 22 верасня

Як «магілізацыя» Пуціна закране беларусаў? Вечаровы эфір за 21 верасня

Ён рыхтуецца да вайны. Лукашэнку напужаў Полк Каліноўскага. Вечаровы эфір за 20 верасня

Сустрэча Ціханоўскай і Макея на Генасамблеі ААН. Вечаровы эфір за 19 верасня

Зянон Пазняк падтрымаў Сахашчыка, але крытыкуе Пераходны кабінет. Вечаровы эфір за 16 верасня

Лукашэнка прапанаваў «сагрэць» прэмʼера і прэзідэнта Польшчы. Вечаровы эфір за 15 верасня