Гэтыя людзі прыдумалі беларускую фабрыку зорак за мяжой


Сюжэт пра арганізатараў фестывалю «Басовішча» глядзіце ад 2:33 хвіліны

Беларускае аб’яднанне студэнтаў (БАС) адсвяткавала 30-годдзе дзейнасці.

Гэтая арганізацыя, якую заснавалі і да якой належаць нашыя суродзічы з Польшчы, найбольш актыўна дзеяла ў часе палітычных пераменаў – пералому 1980-х і 1990-х гадоў. Яе сябры клапаціліся пра гістарычную спадчыну беларусаў Польшчы, арганізоўвалі ўгодкі Дня волі, займаліся журналістыкаю. Акурат яны прыдумалі і да сёння арганізоўваюць фестываль «Басовішча».

У Беластоку з нагоды юбілею сустрэліся даўнія і цяперашнія сябры БАС. А ў нашай студыі пра арганізацыю распавядае Яўген Вапа – адзін з яе заснавальнікаў і былы старшыня.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Сустрэча з беларускімі літаратарамі з Гарадка ў Падляскім ваяводстве Польшчы.