«Гэта некампетэнтнасць»: Лабадзенка пракаментаваў адмову чыноўнікаў прыняць экспанаты ў музей Быкава


У іх ніколі не было ўзаемнае сімпатыі пры жыцці, аднак яны вучаць іншых любіць яго «правільна» пасля ягонай смерці. Ушацкія ўлады прыбралі з экспазіцыі музею Васіля Быкава падораныя валанцёрамі экспанаты і рэчы.

Валанцёр Глеб Лабадзенка атрымаў ліст з Ушацкага райвыканкаму за подпісам намесніка старшыні Андрэя Галяковіча. У ім гаворыцца: «Студэнтамі курсаў беларускай мовы «Мова Нанова» 1 кастрычніка 2016 г. у сядзібе-музеі сям’і В. Быкава, філіяле ўстановы культуры «Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е. Лабанка», без узгаднення з кіраўніцтвам апошняй, у экспазіцыйных залах былі размешчаныя прадметы і рэчы (тэлевізар, флэш-карта, насценны кранштэйн, адрэстаўраванае крэсла, фотаздымкі). Дадзеныя дзеянні з’яўляюцца парушэннем дзеючага заканадаўства ў галіне музейнай справы. У адпаведнасці з вышэйпададзеным, прадметы, пералічаныя ў вашым лісце, не могуць быць залічаны ў разрад экспанатаў музейнай установы». У «Гарачым каментары» – Глеб Лабадзенка.

«У мяне склалася ўражанне, што гэта проста букваедства, гэта проста бюракратыя, ну і некампетэнтнасць. Сёння музейнікі давалі каментары, што любыя музейнікі павінныя з удзячнасцю прымаць экспанаты», – заявіў у эфіры «Белсату» Глеб Лабадзенка.

Глядзіце таксама >>> Асэнсаваць сябе: метафізічныя вандроўка па Ушаччыне