Гэта міф, што дранікі былі папулярныя ў Беларусі

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/ac3Yy5-SVYg”][vc_column_text]Эксперт па кулінарыі і кухарка Алена Мікульчык у «Размове Сцебуракі» распавядае пра сапраўдныя беларускія стравы і тое, чаму іх варта вярнуць на нашыя сталы.Са зʼяўляннем у рэстарацыях страваў беларускай кухні сітуацыя нагадвае замкнёнае кола: рэстаратары кажуць, што наведнікі замаўляюць піццу, а наведнікі кажуць, што хочуць сапраўднай беларускай кухні.Мы жывем у цікавы час, калі беларусы адкрываюць беларускую кухню. Тое, што мы ведаем – гэта сялянская кухня, усё тое, што гатуюць на вёсцы. А нельга забывацца на гарадскую кухню, на шляхецкую, каралеўскую ды карчомную кухні. Гэта зусім розныя кухні. Паводле розных крыніцаў, перад трэцім раздзелам Рэчы Паспалітай на Беларусі было ад 15 % да 20 % шляхты. Яны ж штосьці елі.Мае ўлюбёныя стравы – жур і праснакі з макам.Калі падлічыць усе дні посту, атрымаецца 192 дні. Нашыя продкі не былі дурнямі, каб кепска харчавацца ў гэты час. Кожная беларуская страва, па-за мяснымі, мае як посны, так і скаромны варыянт. І посная кухня – больш распаўсюджаная і багатая, чым скаромная.Калі мяне запрашаюць распрацаваць меню для рэстарацыі, я кажу, што ўсё што заўгодна – толькі не дранікі. Тое, што дранікі былі папулярныя ў Беларусі – гэта міф.Крызіс дапамагае адраджаць беларускую кухню, бо з эканамічнага пункту гледжання яна больш бюджэтная.Глядзіце поўную размову Усевалада Сцебуракі з Аленай Мікульчык у відэа.

Больш матэрыялаў

Анатоль Лябедзька: У Крамля ёсць спакуса трэсці Лукашэнку, пакуль ён слабы

Румас у Лондане выбаўляе Лукашэнку з санкцыяў?

Жанна Літвіна: Людзі, пазбаўленыя інфармацыі, могуць стацца пазбаўленымі права на жыццё

Анджэй Пачобут: Мы перажываем «правал бунту ў турме»

Чаму рэжым баіцца адвакатаў?

Гісторык: Сучасныя рэпрэсіі – яшчэ не жахі 1937, але ўжо пачаткі тэрору 1930-ых

На перамогу патрэбныя два гады?

Палітолаг: Мэта Лукашэнкі – не зрабіць беларусаў багацейшымі, а захаваць кантроль