Гаворачы пра Данбас, Украіна не мусіць забываць пра Крым


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGXzZVLVduend3Wm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Былі «зялёныя чалавечкі», рэйдарскі захоп ды акупанцкі рэферэндум. Вынікаў плебісцыту міжнародная супольнасць не прызнала. Аднак гэта не змяняе факту, што, спасылаючыся на яго, Расея далучыла ў свой склад Крым.Афіцыйны Кіеў, а таксама міжнародная супольнасць лічаць Крым акупаванай тэрыторыяй Украіны. У дачыненні Крамля дзеяць эканамічныя санкцыі Захаду, таксама Расея зазнае некаторую ізаляцыю. Аднак не саступае: увяла санкцыі ў адказ, а захоп Крыму называе ў сваёй афіцыйнай прапагандзе «вяртаннем на радзіму». Хаця апошнім часам аптымізму стала меней і ў шараговых расейцаў, і ў жыхароў паўвострава.Палітычны аналітык з Украіны Вольга Папова адзначыла, што для Захаду і заходніх кампаніяў Крым застаўся ўкраінскім. «Украіне са свайго боку трэба сцвярджаць, што Крым украінскі, і падтрымліваць гэтую лінію размовы з Захадам, з сусветнай супольнасцю. Безумоўна, на Данбасе цяпер ідзе вайна, на Данбасе страляюць, там гінуць людзі, але Кіеў, гаворачы пра Данбас, ні ў якім разе не мусіць забываць пра Крым», – адзначыла палітолаг.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu