Суд за сцяг і за салідарнасць. А дакладней – за… фотаздымак. Суд, які распачаўся ў Горадні, відавочна прэтэндуе на званне аднаго з самых абсурдных працэсаў нашай сляпой ды глухой Феміды.
Уся віна мясцовага жыхара Сяргея Верамеенкі – у тым, што ён змясціў у Інтэрнэце здымкі на знак салідарнасці з гомельцам Васілём Паляковым, арыштаваным за падняты з зямлі ў часе Дня Волі ў Менску нацыянальны сцяг. На думку ўладаў, публікацыя фота пацягнула ажно на несанкцыянаваны пікет. Абсурду працэсу дадаюць і міліцыянты, якія выступаюць у судзе над Верамеенкам сведкамі, хоць на самой акцыі і не прысутнічалі. У «Гарачым каментары» – грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка.
Глядзіце таксама: