Гарадніца ў Горадні – помнік рамантызму ці марнатраўства?


На перадпраглядзе: Антоні Тызенгауз (1733-1785) на фоне Горадні з ілюстрацыі 1860-х гадоў аўтарства Напалеона Орды. Калаж з выкарыстаннем выяваў з wikipedia.org

Цэласны архітэктурны ансамбль калісьці на ўскраіне, а сёння ў цэнтры Горадні матэрыяльнае ўвасабленне буйнога гаспадарчага эксперыменту XVIII ст., які праводзіў міністр фінансаў Вялікага княства Літоўскага Антоні Тызенгаўз.

Пасля Другой сусветнай вайны Гарадніца, моцна парушаная перабудовамі і знішчэннем, надалей застаецца адметнай часткай гарадзенскай архітэктурнай спадчыны. Аточаная вуліцамі Дзяржынскага, 1 мая і плошчай Леніна, і толькі галоўная гістарычная плошча носіць імя яе стваральніка Тызенгаўза.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.