Ганна Красуліна застаецца ў Беларусі


Рады пачаць нашае выданне з прыемнае навіны. Ганна Красуліна ўсё-ткі застаецца ў Беларусі. Сёння суд Маскоўскага раёну Менску адмяніў папярэднюю пастанову па грамадзянству і міграцыі аб дэпартацыі на год апазіцыйнай актывісткі, якая мае расейскае грамадзянства. «Белсат» уважліва сачыў за сітуацыяй ад самага яе пачатку, а таму мы не маглі прайсці міма шчаслівага развязання гісторыі. Ганна Красуліна, прэс-сакратарка АГП, з намі на відэасувязі з Менску:

«Я вельмі цешылася. У чымсьці гэта быў шок. Вядома, гэта палітычнае рашэнне, якое прымалася на самым версе. Але на які паўплываў стос фактараў. Яны не чакалі, што падымецца такая хваля, а яна паднялася і ў грамадстве, і ў СМІ. Падключыліся міжнароднікі. Калі пачалі казаць, што справа на кантролі ў Магерыні… Праваабаронцы выступілі адзіным фронтам, што не часта здараецца. Усе былі абураныя абсурднасцю абвінавачвання. Улады гэтага не чакалі. Яны пачалі адчуваць страту для іміджу…»

belsat.eu