ПраСвет Галоўны сакрэт Лукашэнкі. «ПраСвет» з Алінай Коўшык


Якія змены ў Канстытуцыі патрэбныя Лукашэнку? І ў чым галоўная таямніца беларускай палітыкі? Пра гэта распавядае Аляксандр Фядута ў інтэрв’ю Аліне Коўшык.

22 гады Саюзнай дзяржаве: без малака, без бульбы, без інтэграцыі

Больш сімвалічнай даты абраць было немагчыма. У дзень яднання беларускага і расейскага народаў Рассельгаснагляд спакусіўся на сімвал беларускай сельгаспрадукцыі – бульбу. Цяпер Масква мае прэтэнзіі не толькі да айчыннай малочнай і мясной прадукцыі, але і да нашай бульбы. Чыноўнікі розных калібраў з абедзвюх краінаў раяць беларускім вытворцам шукаць іншыя рынкі. Казаць пра нейкую супольную дзяржаву ў такіх рэаліях – цяжка, але адкідаць забыты праект ніхто не спяшаецца. Чаму? Адказ шукаў Усевалад Шлыкаў.

Чаму кіраўнік Беларусі піярыць свайго малодшага сына? Інтэрвʼю з Аляксандрам Фядутам

12 гадоў таму ў Польшчы адмыслова для ўшанавання беларусаў за заслугі ў развіцці грамадзянскай супольнасці і пабудове дэмакратычнай краіны заснавалі ўзнагароду імя Льва Сапегі. Сёлета яе атрымаў беларускі літаратуразнаўца, доктар габілітаваны гуманітарных навук, палітолаг і палітычны каментатар «Белсату» Аляксандр Фядута. Пасля ўрачыстай цырымоніі Аліна Коўшык запісала з ім інтэрв’ю пра тое, як вывучэнне гісторыі дапамагае зразумець сучасную палітыку і навошта рэферэндум патрэбны Лукашэнку? А таксама пра тое, чаго баіцца дзейны кіраўнік краіны.

«Норд стрым-2» пад феерверкі з ракетаў. Хто вяртае Халодную вайну?

Чым гарачэй супрацьстаянне між Захадам і Расеяй, тым больш небяспечным становіцца для нас ваенна-палітычны саюз Менску і Масквы. У Балтыйскім моры расейскі флот правёў запускі ракетаў, якія выклікалі занепакоенасць нашых суседзяў – Латвіі ды Літвы. Адначасова заходнія медыі звярнулі ўвагу на беларуска-расейскія вучэнні дэсантнікаў у Берасці, побач з польскай мяжой. І ўсё гэта ў напружанай атмасферы пасля сінхроннай высылкі расейскіх дыпламатаў назад у Маскву. Матэрыял Яраслава Сцешыка.

Украіна хоча праз два гады падцягнуць войска да стандартаў НАТО. Інтэрв’ю з Яўгенам Магдам

У Альянс не бяруць, але войска паводле стандартаў НАТО падрыхтуем хутка. Так думаюць у Кіеве. Пра рэформы ва ўкраінскім войску Інтэрвʼю Змітра Міцкевіча з Яўгенам Магдам, дырэктарам Цэнтру грамадскіх дачыненняў у Кіеве.

Пуцін у Эрдагана. Як Расея ўзбройвае НАТО і што з гэтага будзе?

На гэтым тыдні Уладзімір Пуцін адправіўся ў першы замежны візіт у якасці новага старога прэзідэнта. Падчас яго кіраўніку Расеі ўдалося падпісаць шматмільярдныя дамовы і канчаткова замацавацца на Блізкім Усходзе. Як Расея ўзбройвае НАТО – і спрабуе яго разваліць, высвятляў Дзяніс Дзюба.

Глядзі таксама
Каментары