Фэнтэзі-фольк ад «Irdorath» у «Belsat Music Live»

Сны і мары, летуценні і фантазіі, легенды і паданні – усё гэта сплятаецца разам у творчасці самай казачнай каманды на беларускай сцэне, якая стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».

У размове з вядоўцай Міраю Шульц Надзея і Уладзімір Ірдарат распавядуць пра таямнічы беларускі фэнтэзійны сусвет, пра свае адчуванні ад вяселля, якое адбылося проста на канцэрце, і пра свежы альбом, што выйшаў у Нямеччыне. У праграме прагучаць песні, якія прынеслі гарадзенскаму гурту вядомасць, і зусім новыя творы.

Песні, якія прагучаць у праграме:

  • «As Bas» (словы народныя, музыка Надзеі Калач)
  • «Varazheya» (словы і музыка Надзеі Калач)
  • «Black Flags» (словы і музыка Надзеі Калач)
  • «Zhahi-Zhahi» (словы і музыка Надзеі Калач)
  • «Storm» (музыка Надзеі Калач)

Больш матэрыялаў

Этна-трыа Троіца ў #BML Stars. Жывы сэт у разбуранай бажніцы ў Беразаўцы

Беларускія рок-гіты на ўсе часы – у студыі #BML

Топ беларускага пост-панку ды індзі. Плэй-ліст ад #BML

Рок па-беларуску. Плэй-ліст ад #BML

Крамбамбуля, Pomidor/off, Super Besse, Nürnberg у зборнай #BML

Haina – рок у новым фармаце ў #BML

«Союз» – супергурт, які грае фэйк-джаз у #BML

Shuma ў BML Premium – новае вымярэнне беларускага фольку