Размова Феміністка пра «казіную морду» сацыяльнай дзяржавы


Ледзь не першая публічная прамова Аляксандра Лукашэнкі ў новым годзе запэўнівала ўсіх у тым, што наша незалежнасць – не прадмет гандлю, моладзі не варта з’язджаць, а жанчынам трэба больш нараджаць. «Чым мацнейшы крызіс, тым больш заклікаў маліцца і нараджаць», – зазначае госця праграмы «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам псіхатэрапеўтка і радыкальная феміністка Хрысціна Вязоўская.

Госця студыі тлумачыць, што дэмаграфічныя заклікі кіраўніка Беларусі маюць мала агульнага з клопатам пра нацыянальную будучыню і скіраваныя на дзень сённяшні. Дзеці – выдатны інструмент для стрымлівання пратэставых настрояў. Людзі з немаўляткамі не выйдуць на Плошчу, канстатуе Хрысціна Вязоўская. І асабліва гэты ціск датычыць жанчын, на якіх па-ранейшаму ляжыць асноўны клопат пра дзяцей у беларускіх сем’ях.

Пры гэтым, зазначае госця «Размовы дня», жанчыны маглі б праявіць сябе ў беларускай палітыцы куды больш выразна, чым цяпер.

«Мне, як і многім іншым феміністкам, хацелася б бачыць у палітыцы жанчын, якія займаюцца праблемамі жанчын. Але гэтага не адбываецца. Некалькі гадоў таму я складала спіс жаночага парадку дня, атрымалася больш за 200 пунктаў. Пачынаючы ад д’ябальскага сексізму ў сферы ІТ і заканчваючы гінекалогіяй. Бо там жудасныя рэчы адбываюцца: мая бабуля памірала, калі ёй было за 86 гадоў. Калі яе прывезлі ў больніцу, было зразумела, што яна памірае. І ўсё роўна яе хацелі адправіць на агляд да гінеколага», – распавядае Хрысціна.

Таксама ў праграме «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам і псіхатэрапеўткай, радыкальнай феміністкай Хрысцінай Вязоўскай:

Чым беларусы пакрыўдзілі Дар’ю Домрачаву?

Чаму ў нас ігнаруюць самыя простыя сацыяльныя стандарты?

Якую дапамогу трэба патрабаваць ад дзяржавы маладым бацькам?

Глядзі таксама
Каментары