Фэйкавая гісторыя. Хто і навошта хоча перапісаць гісторыю Беларусі?


Не ўсё так блага было пры Сталіну – гэтак можна коратка перадаць афіцыйны адказ Нацыянальнай акадэміі навук на запыт пра святкаванне 140-годдзя Іосіфа Сталіна. Тое, што падавалася неверагодным пэўны час таму, сёння яскрава сведчыць у найлепшым выпадку пра заняпад дзяржаўнай гуманітарнай навукі. Пра што – у найгоршым? Разбіраліся вядоўца праграмы «Размова дня» Уладзімір Мацкевіч і гісторык Зміцер Дрозд.

Госць праграмы «Размова дня» гісторык Зміцер Дрозд падкрэслівае: і сам ліст, які склалі прадстаўнікі розных камуністычных згуртаванняў, і адказ ад навукоўцаў з Акадэміі навук прасякнутыя адчуваннем таго, што хутка сітуацыя зменіцца, і ва ўшанаванні Сталіна не будзе нічога ганебнага. Гісторык зазначыў, што, на жаль, для некаторых людзей памяць пра рэпрэсіі застаецца пытаннем веры. Тыя, хто не хоча прызнаваць злачынстваў савецкай улады, проста намагаюцца стварыць сваю альтэрнатыўную гісторыю, пабудаваную на фальшывых фактах і выпадковых дакументах.

Глядзіце поўную версію праграмы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам і гісторыкам Змітром Драздом на нашым сайце.