Experty.by аддалі ўзнарароду за найлепшы дэбют эпатажным «Nebulae Come Sweet»


Праект Experty.by, у які ўваходзяць вядучыя музычныя журналісты з Беларусі і суседніх краінаў, назваў найлепшыя беларускія альбомы за 2016 год у 11 намінацыях.

Па традыцыі цырымонію ўзнагароджання адкрыў гурт, які выдаў на думку музычных экспертаў найлепшы дэбютны альбом. Сёлета гэта праца ад гурта «Nebulae Come Sweet».

«Шчыра кажучы, мы тут не чакалі ніякіх узнагародаў. Не ведаю, чаму нас паклікалі. А цяпер стаю і трымаю гэтую ўзнагароду і вельмі прыемна, што нас цэняць і любяць», – адзначаюць музыкі.

Тры намінацыі сёлета ўзяў гурт «Shuma». Іх альбом «Сонца» прызнаны найлепшым у намінацыях «індзі-поп/электроніка», «фольк», а таксама найлепшым альбомам года на меркаванне замежных экспертаў

А трыюмф на сёлетняй цырымоніі справіў гурт «Петля Пристрастия» з альбомам «Мода и облака». Музыкі ўзялі намінацыю «Найлепшы рок-альбом». Іх праца атрымала таксама прыз ад штатных экспертаў і прыз вялікага журы. А выніку ў і галоўны прыз за «Альбом года».

Эксперты таксама адзначылі працу Лявона Вольскага «Псіхасаматыка» у намінацыі «Найлепшы беларускамоўны альбом», а рэліз «Импорт» ад гурта «Iowa» названы найлепшым беларускім поп-альбомам мінулага года.

Сяргей Будкін, Марына Вашкевіч belsat.eu