Еўракамісія правярае змену заканадаўства ў Польшчы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOV91S1J4c2tXVWclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У Бруселі праходзіць адмысловае паседжанне датычна палітычнае сітуацыі ў Польшчы. Еўракамісія абвесціла пра правяранне апошніх зменаў у польскім заканадаўстве, перадусім у справе Канстытуцыйнага суда і закону пра радыё і тэлебачанне.Яшчэ да пачатку паседжання Віктар Орбан заявіў, што накладзе вета на спробу ўвесці санкцыі супраць Польшчы. Пра гэта прэмʼер-міністр Вугоршчыны заявіў пасля сустрэчы з лідарам польскіх кансерватараў Ярославам Качыньскім. Праўда, на афіцыйным узроўні пра санкцыі гаворкі не вядзецца. Дый сённяшнія абмеркаванні – так званая праверка верхавенства права – нічым не абавязвае Варшаву.

ДОНАЛЬД ТУСК, СТАРШЫНЯ РАДЫ ЕЎРОПЫ:«Я не прадбачу на бліжэйшыя паседжанні Рады Еўропы пункту »сітуацыя ў Польшчы«. Еўракамісія ж, дзейнічае з добрымі намаганнямі. Мэтаю ёсць вытлумачэнне праблемы, а не стыгматызацыя ці прыніжэнне Польшчы. Хаця ўяўляю сабе, што гэтую мэту можна было б асягнуць і іншымі захадамі, без гэтай працэдуры».

Галоўнай крыніцай непакою стала рэформа Канстытуцыйнага суда, якую правялі кансерватары з партыі «Закон і справядлівасць», што атрымалі большасць у кастрычніцкіх парламенцкіх выбарах. Яны адмянілі прызначэнне пяці новых суддзяў, абраных напрыканцы кадэнцыі папярэдніх цэнтрысцкіх ўладаў, і прызначылі на іхняе месца сваіх, павысілі кворум суддзяў з 9 да 13, а для вынясення вердыкту цяпер неабходная не простая большасць, а дзве траціны галасоў суддзяў, ды іншае. У Варшаве кажуць пра гатовасць да дыялогу, але падкрэсліваюць, што гаворка вядзецца пра ўнутраныя справы краіны.

БЭАТА ШЫДЛА, ПРЭМʼЕР-МІНІСТР ПОЛЬШЧЫ:«Мы ганарымся тым, што зʼяўляемся сябрам Еўрапейскага Звязу, але таксама хочам, каб Еўразвяз разумеў, што Польшча як суверэнная дзяржава, як і кожная іншая краіна-удзельніца мае права прымаць ўнутраныя рашэнні, што маюць ісці на карысць грамадзянам. Тым не менш, калі ёсць пытанні, мы гатовыя на іх адказаць».

Новыя ўлады намагаюцца ўвесці сваіх суддзяў таксама і таму, што абсалютная большасць з іх (14 з 15) былі абраныя кааліцыяй партыяў «Грамадзянская платформа» і «Польская сялянская партыя» – папярэднікамі «Закону і справядлівасці». Рашэнні новых уладаў, у тым ліку і па падпарадкаванні грамадскага тэлебачання Міністэрству дзяржаўнае казны, выклікалі цэлы шэраг масавых пратэстаў па ўсёй краіне. Тым не менш, мясцовыя адмыслоўцы заклікаюць да спакою.

ЛУКАШ ЛІПІНЬСКІ, АНАЛІТЫЧНЫ ЦЭНТР «POLITYKA INSIGHT»:«Некаторыя з каментароў апошнімі днямі, былі відавочна перабольшанымі. Але гэта нармальна – мы частка Еўрапейскага Звязу і як польскія палітыкі кажуць пра тое, што адбываецца ў іншых краінах, гэтак жа мы мусім прымаць крытыку ў наш бок».

Нягледзячы на еўраскептычную пазіцыю польскіх уладаў, «Закон і справядлівасць» падкрэслівае, што на канфрантацыю з Брусэлем ісці не збіраюцца. З тым жа Канстытуцыйным судом сітуацыя завісла ў кампрамісным стане – стары склад прыняў абраных папярэднікамі трох суддзяў і двух – новымі ўладамі.УШ, belsat.eu